wd wp Пошук:

Людовік I Бурбон-Кандэ

Людовік I дэ Бурбон-Кандэ (7 мая 1530, Вандом, Луар і Шэр, Францыя — 13 сакавіка 1569, Жарнак, Шаранта, Францыя) — прынц дэ Кандэ, родапачынальнік роду Кандэ.

Біяграфія

Падчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты на пляменніцы Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560).

Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563).

Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага.

Шлюб і дзеці

22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:

8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:

Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Бурбонаў
Катэгорыя·Военачальнікі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Гугеноты
Катэгорыя·Удзельнікі Італьянскіх войнаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Рэлігійных войнаў: Пратэстанты
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1530 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1569 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Шаранта
Катэгорыя·Мемуарысты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Луар і Шэр
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Прынцы Кандэ