wd wp Пошук:

Гаспар II дэ Каліньі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каліньі. Гаспар II дэ Каліньі (фр.: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шаціён-сюр-Луэн, Францыя — 24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — французскі шляхціц і дзяржаўны дзеяч, лідар гугенотаў у часы французскіх рэлігійных войнаў.

Біяграфія

Паходжанне

Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але не занадта знатнага бургундскага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагоддзя. У часы валадарання караля Людовіка XI, яго продкі перайшлі на службу да караля Францыі.

Дзяржаўная служба

У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска і адразу звярнуў на сябе ўвагу мужнасцю і таленавітасцю, здольнасцю арганізаваць войскі, трымаць салдат у дысцыпліне і натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасці і на дыпламатычнай ніве, паспеўшы шляхам перамоў пакінуць за Францыяй Булонь.

У 1547 годзе быў прызначаны генеральным палкоўнікам французскай пяхоты, з 1551 года — губернатарам Парыжу і Іль-дэ-Франс, з 1555 года — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Латарынгіі, дзе спрыяў заваяванню трох біскупстваў і перамозе пры Рэнці(англ.) бел.. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сен-Кантена (1557), там ён быў узяты ў палон іспанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе і прабыў каля двух гадоў.

Забойства Каліньі ў Варфаламееўскую ноч.

У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытанню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэла), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства і пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 года Каліньі быў вызвалены з іспанскага палону і вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным з лідараў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Гаспар быў забіты ў Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1572 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11867661X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Колиньи, Гаспар де-Шатильон // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 686–687.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Статуя Адмірала дэ Каліньі, малельня Луўра.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Военачальнікі Францыі
Катэгорыя·Удзельнікі Італьянскіх войнаў
Катэгорыя·Французская арыстакратыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Гугеноты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміралы Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1572 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Французскіх рэлігійных войнаў
Катэгорыя·Дом Каліньі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Луарэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1519 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных