wd wp Пошук:

Амбуаз

Набярэжная Луары ў Амбуазе

Амбуаз (фр.: Amboise) — горад на Луары ў сэрцы Францыі (дэпартамент Эндр і Луара), акружаны рэнесанснымі замкамі, сярод якіх найбольш знакамітыя каралеўскі замак Амбуаз і сядзіба Шэнансо. Насельніцтва 12,7 тыс. жыхароў (2006).

Горад з’яўляецца ў хроніках пад 504 годам, калі на «Залатым возеры» пасярод Луары праходзілі перамовы каралёў Хлодвіга I і Аларыха II. Анжуйскі граф Фульк Нера ў XI стагоддзі адабраў ключавы брод праз Луару ў графаў Блуа і ўмацаваў яго ўзвядзеннем высокага данжона, які з гадамі эвалюцыянаваў у Амбуазскі палац.

У XV стагоддзі Амбуаз перайшоў з рук феадальнага сямейства Амбуазаў у каралеўскую казну. Кароль Карл VIII, быўшы выхадцам Амбуаза, прыцягнуў да будаўніцтва новага замка італьянскіх дойлідаў, да якіх у 1515 годзе дадаўся Леанарда да Вінчы, які тутака ж быў і пахаваны (гл. Кло-Люсэ).

У гісторыі Рэлігійных войн з Амбуазскай рэзідэнцыяй звязаны дзве падзеі — Амбуазская змова гугенотаў супраць Гізаў (1560) і Амбуазскі эдыкт аб свабодзе веравызнання (1563). Пры Бурбонах замак запусцеў і руйнаваўся. Каб прадухіліць яго канчатковы знос, Нацыянальная асамблея ў 1872 годзе вярнула яго Арлеанскай дынастыі.

Апроч каралеўскага палаца-замка, у Амбуазе і яго наваколлях добра вядомы дом-музей Леанарда да Вінчы ў Клу, сяміярусная пагада герцага Шуазеля — прыклад захаплення «кітайшчынай», ратуша XVI стагоддзя і познегатычная брама з карыльёнам. У мэрыі г. Амбуаз захоўваюцца пісталеты, адным з якіх падчас дуэлі быў смяротна паранены А.С. Пушкін.

Зноскі

  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. http://cassini.ehess.fr/cassini/fr/html/fiche.php?select_resultat=31168
  3. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  4. Sandre
  5. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  6. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Амбуаз
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Цэнтр — Даліна Луары
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Эндр і Луара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96