wd wp Пошук:

Людміла Мікалаеўна Журбіла

Людміла Мікалаеўна Журбіла (дзяв. Алізарэвіч; 20 сакавіка 1934, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 31 ліпеня 2019) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна.

Біяграфія

Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 года пачала працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі ў Пінску.

У дзевятнаццацігадовым выйшла замуж за Антона Сямёнавіча Журбілу, пасяліліся ў яго роднай вёсцы Любель. З 1956 года рахункаводам, з 1962 года — паляводам, памочнікам брыгадзіра калгаса «Аснежыцкі». У 1966 годзе калектыў калгаса за добрую працу ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У 1965 годзе была прызначана брыгадзірам паляводчай брыгады «Любель» калгаса «Аснежыцкі» і ўзначальвала яе на працягу 35 гадоў (1965—1999). Каб паспяхова кіраваць калектывам, завочна скончыла заатэхнічнае аддзяленне Пінскага сельскагаспадарчага тэхнікума.

Была дэлегатам XXVIII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі (1976), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 9-га (1975—1980) і 10-га скліканняў (1980—1985), членам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980). Прымала ўдзел ва Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў.

З мужам выхавалі дачку Галіну і сыноў Мікалая і Міхаіла.

Узнагароды

Два ордэны Леніна, медалі, Дзяржаўная прэмія БССР (1973), Ганаровая грамата БССР (1975). За высокія вытворчыя паказчыкі ў паляводстве 12 снежня 1973 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 2006 годзе было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка