wd wp Пошук:

Людміла Віктараўна Шчэрба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчэрба.

Людміла Віктараўна Шчэрба — беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»[1][2]. Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».

Творчасць

Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».

У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].

Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].

Бібліяграфія

Раманы

Зборнікі вершаў

Вершы

Прызнанне

Зноскі

  1. Лапіцкая А. Адчуй сябе паэтам! — novychas.by, 31.5.2015
  2. 1 2 3 Молчан Т. «Уладар рыбаў», или Как персонажи шутят над автором(недаступная спасылка) — kp.by, 10.06.2016
  3. Роман, который разрывает все шаблоны! Не пропустите!(недаступная спасылка) — kp.by, 15.3.2017
  4. Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы — racyja.com, 12.2.2017
  5. Грушэцкі А.. Я пакідаю сонца тут… (нявызн.). Новы Час (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  6. Сіўчыкаў У. Аксамітны Мятлік у годзе Скарыны — budzma.by, 24.1.2017
  7. http://art-s.by/default.html
  8. Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (нявызн.). СБП (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта