wd wp Пошук:

Людміла Васілеўна Арлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоўская. Людмі́ла Васі́леўна Арло́ўская, народжаная Лысе́нка (нар. 2 лістапада 1973, Вышні Валачок, Калінінская вобласць, па іншых дадзеных, Інта, Комі АССР[1]) — беларуская біятланістка, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету па летнім біятлоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2000), трэнеры — І. П. Белапухаў, В. А. Карчэўскі, Я. В. Пермякоў[2].

Кар’ера

У 1989 годзе ўваходзіла ў лыжную зборную Комі АССР, пасля чаго яна была запрошаная ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў Віцебску, па заканчэнні якога (у 1994 годзе) засталася ў Беларусі, выйшла замуж і стала яе прадстаўляць[3].

З 1992 года Людміла займаецца біятлонам, на яе рахунку выступленне на двух Алімпійскіх гульнях (1994, 2002) і пяці чэмпіянатах свету (1995, 1996, 1998, 2000, 2001). Лепшыя вынікі на буйных турнірах — сёмае месца ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці і чацвёртае месца ў каманднай гонцы на чэмпіянаце свету 1996 года ў Рупольдынгу. На чэмпіянаце Еўропы 1999 года ў Іжэўску стала другой у спрынце і трэцяй у індывідуальнай гонцы.

У сваім апошнім сезоне ў Кубку свету (2002/03) упершыню паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала, перамогшы ў эстафеце на этапе ў Осрблье[4].

Найбольшыя поспехі Арлоўскай прынеслі выступленні ў летнім біятлоне (крос), дзе яна стала чэмпіёнкай свету 2000 года ў эстафеце, а таксама мае на сваім рахунку два сярэбраных медаля ў гэтай дысцыпліне і дзве асабістыя «бронзы».

Асабістае жыццё

У 2007 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка. Мае адно дзіця.

Зноскі

  1. Суткі з былой лыжніцай з Комі Архівавана 27 лютага 2015. Нататка ў газеце «Моладзь Поўначы», № 43 (7218) ад 27 кастрычніка 2005 года
  2. Алімпізм Архівавана 27 лютага 2015. Бліц-інтэрв’ю з Людмілай Арлоўскай на сайце таварыства «Дынама» (Беларусь) ад 21 чэрвеня 2011 года
  3. Бамжыха Пераклад артыкула ў газеце Gazeta Wyborcza ад 8 кастрычніка 2005 года на сайце ИноСМИ.ру
  4. Вынік жаночай эстафеты (21 снежня 2002)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цверы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па летнім біятлоне
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта