wd wp Пошук:

Рупольдынг

Рупо́льдынг (ням.: Ruhpolding, бав.: Ruahpading) — камуна ў Германіі, у зямлі Баварыя.

Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Верхняя Баварыя. Уваходзіць у склад раёна Траўнштайн. Насельніцтва складае 6286 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 147,83 км2. Афіцыйны код — 09 1 89 140.

Камуна падзяляецца на 55 сельскіх акругаў.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб мясцовасці датуецца 924 годам, а сам Рупольдынг упершыню згадваецца ў 1193 годзе. У 1585 годзе становіцца адміністрацыйнай адзінкай. У 1882 годзе, заснаваныя ў 1818 годзе абшчыны Рупольдынг, Вахенай і Зел, былі аб’яднаны. У 1895 годзе праз Рупольдынг пачала праходзіць чыгунка. У 1933 годзе Карл Дэнегер заснаваў у гэтым месцы курорт зімовых відаў спорту. Курорт падчас і пасля Другой Сусветнай вайны доўга не функцыянаваў, але ў 1950-х гадах падчас турыстычнага буму тут быў усталяваны рэкорд па турыстам, колькасць якіх дасягнула 600 000 чалавек, гэты рэкорд быў пабіты ў 1991 годзе, калі налічылі 1 122 732 турыста[3].

Спорт

Каля Рупольдынга размешчана «Chiemgau Arena», на якой размешчаны комплекс трамплінаў, а таксама славуты біятлонны цэнтр. Тут прайшлі чатыры Чэмпіянату свету па біятлоне (1979, 1985, 1996, 2012) і рэгулярна праходзяць этапы кубка свету па біятлоне.

Вядомыя жыхары

Фатаграфіі

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 6 сакавіка 2020.
  3. Gemeinde Ruhpolding — Geschichte Архівавана 24 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны Баварыі