wd wp Пошук:

Людміла Аляксееўна Карманава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карманава. Людміла Аляксееўна Карманава (дзявочае Акалелава; нар. 13 мая 1940, с. Вяцкае-на-Амуры, Нанайскі раён, Хабараўскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Аляксея Іванавіча (1914—1987) і Лідзіі Андрэеўны (1919—2006) Акалелавых. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала галоўным архітэктарам Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у Гомельграмадзянпраекце, з 1971 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць

Асноўныя працы: пракуратура па вул. Пушкіна (1971), прадмаг у мікрараёне № 11 (1985) у Гомелі, блок збудаванняў Івацэвіцкага РОС[удакладніць] (1980), прадмаг у мікрараёне Бабры (1981), крыты рынак у Мазыры (1985), адміністрацыйна-бытавы корпус базы «Культгандаль» у Магілёве (1982).

Сям’я

У шлюбе з інжынерам-будаўніком Геніем Яўгенавічам Карманавым (1928—2007) мела дачку Наталлю (нар. 1975), таксама архітэктара.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хабараўскім краі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў