wd wp Пошук:

Наталля Геніеўна Карманава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карманава.

Наталля Геніеўна Карманава (нар. 12 чэрвеня 1975, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і архітэктараў Генія Яўгенавіча (1928—2007) і Людмілы Аляксееўны (нар. 1940) Карманавых[1]. Скончыла ў 1998 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 2001 годзе аспірантуру ў БелДУТ. У 19982005 гадах архітэктар інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 20052006 гадах вядучы архітэктар ЗАТ «Сіці-Арх» у Маскве (Расія), у 20062009 гадах вядучы архітэктар ДУП МНДІП «Маспраект-4»[ru]; з 2009 года вядучы архітэктар, галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар праектаў ТДА «ЦэнтрБудПраект» у Гомелі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.

Творчасць

Рэалізаваныя аб’екты (пабудовы і інтэр’еры): рэканструкцыя вяслярнай базы «Воднік» на набярэжнай р. Сож у Гомелі; фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Жлобіне (у аўтарскім калектыве); гіпермаркет «ГІПА» па вул. Косарава (у аўтарскім калектыве); офіс з магазінам па вул. Барыкіна; інтэр’ер і фасад аддзялення Беларусбанка па пр. Леніна, 4 — усе ў Гомелі; інтэр’еры банка «БелВЭБ» па вул. Сацыялістычнай у Бабруйску; інтэр’ер салона «NeoStudio»; інтэр’ер рэстарана «Турыст», Зялёная зала — усе ў Гомелі.

Узнагароды

Мае дыплом лаўрэата V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2003) за аб’ект «Рэканструкцыя вяслярнай базы „Воднік“ у г. Гомелі».

Зноскі

  1. Карманова Наталья Гениевна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў