wd wp Пошук:

Людамір

Людамірвозера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,3 км на паўночны захад ад вёскі Боркі. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Плошча каля 0,06 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Аб’ём вады 0,09 млн м³. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. З’яўляецца возерам старычнага тыпу. Берагі пясчаныя, нізкія, на поўначы забалочаныя. На паўднёвым захадзе злучана вузкай пратокай з возерам Плоска і ракой Прыпяць.

У возеры водзяцца карась, шчупак, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96