wd wp Пошук:

Любекскі ўніверсітэт

Любекскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Lübeck) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Любек.

Агульная характарыстыка

Універсітэт у Ганзейскім горадзе Любек створаны ў 1964 годзе шляхам выдзялення другой медыцынскай школы Кільскага ўніверсітэта ў самастойную ВНУ. Кампус універсітэта размешчаны на поўдзень ад горада, у раёне Сэнт-Юрген. Некаторыя інстытуты размешчаны за межамі кампуса ў Старым горадзе Любека.

У 1964 годзе ВНУ была заснавана як Любекская медыцынская акадэмія, якая стала Любекскім медыцынскім універсітэтам з 1985 года. Цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў у 2002 годзе.

Ва ўніверсітэце працуюць 150 прафесараў і 100 прыват-дацэнтаў. Універсітэцкая клініка Любека была аб’яднаная з Універсітэцкай клінікай Кіля ва Універсітэцкую клініку Шлезвіг-Гольштэйна ў 2003 годзе і, такім чынам, стала другой па велічыні універсітэцкай клінікай Германіі. З больш чым 5 300 супрацоўнікамі універсітэт і клініка з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых працадаўцаў ў рэгіёне.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта