wd wp Пошук:

Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта

Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта — вядучы класічны ўніверсітэт (і навуковы цэнтр), адзін з найбуйнейшых у Германіі, у ім прадстаўлены амаль усе навуковыя напрамкі, але вядучымі з’яўляюцца прыкладныя навукі аб жыцці, геалогія і акіянаграфія. Размешчаны ў горадзе Кіль, спрыяльна размешчаным у заліве Балтыйскага мора. Мае вялікае міжнароднае значэнне. Падтрымлівае партнёрскія адносіны з многімі універсітэтамі краін ЕС, ЗША, Кітая і былога СССР.

Тут працуе ~ 450 прафесараў і выкладчыкаў, больш чым 1700 іншых вучоных і ўрачоў і амаль 6000 супрацоўнікаў. Толькі ў клініках універсітэта працуе больш за 5000 чалавек. З ~ 23000 студэнтаў, ~ 1300 замежнікі, якія прадстаўляюць 85 нацый ўсіх кантынентаў, навучаюцца на тэалагічным, юрыдычным, сацыяльна-эканамічным, медыцынскім, філасофскім, матэматычным, прыродазнаўчым і іншых факультэтах. У склад універсітэта ўваходзяць 165 навукова-даследчых інстытутаў, семінараў, клінік і іншых устаноў, якія размяшчаюцца ў 250 будынках. 3 даследчыя станцыі ўніверсітэта займаюць звыш 500 гектараў карыснай сельскагаспадарчай плошчы, функцыянуюць 66 спецыялізаваных курсаў: ад археалагічных да зубалячэбных. Штогод 2000 выпускнікоў-спецыялістаў, больш за 300 кандыдатаў і дактароў навук.

Факультэты

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. http://www.uni-kiel.de/ueberblick/statistik/eckdaten.shtml Праверана 23 верасня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1665 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Кіль (горад)