wd wp Пошук:

Любары

Лю́бары[1] (трансліт.: Liubary, руск.: Люборы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад г. Ліда, на р. Дзітва.

Гісторыя

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Любары належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць віленскага біскупа Ігната Масальскага. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У пачатку XX ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 300 жыхароў, 385 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета. З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва

Славутасці

На поўнач ад вёскі, на беразе р. Дзітва захаваліся рэшткі селішча другой паловы I тыс. н.э. і больш позняга часу.

На правым беразе ракі маецца больш за трох дзясяткаў насыпаў, магчыма, пахавальных курганоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тарноўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна