wd wp Пошук:

Гарні

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарні (значэнні). Гарні́[1] (трансліт.: Harni, руск.: Горни) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Гісторыя

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, да моста цераз Дзітву[2]. Згодна вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 «старая» дарога да Беліцы, цягнулася цераз Гарні, Багдзі і злучалася з новай каля Мінойтаў[3].

У XIX стагоддзі вёска ў Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў.

Славутасці

Парк

«Парк Гарні» — рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтр[4]. Закладзены ў 1881 годзе па ініцыятыве дзяржаўнай лясной аховы ў Расійскай імперыі. Займае 6,7 га[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. pawet.net
  4. gorni.lidaleshoz.by Архівавана 23 чэрвеня 2020.
  5. belta.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Траццякоўскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты Лідскага раёна