wd wp Пошук:

Дзітва

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзітва (значэнні).

Дзітва́ — рака ў Літве і Воранаўскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі каля 90 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Агульнае

Пачынаецца ў 6 км на паўднёвы ўсход ад г. Эйшышкес у Літве, за 1,2 км ад вёскі Даўгердзішкі перасякае мяжу Беларусі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Вусце за 1,3 км ад вёскі Беневічы Лідскага раёна.

Даліна ракі выразная, яе шырыня да ўпадзення ракі Крупка 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцна звілістае, дзеліцца на рукавы, шырыня ў межах 20—25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м.

На ўчастку перахвату рэк Дзітва — Пеляса ўтварылася скразная даліна[1].

Асноўныя прытокі

Справа: Радунька, Чарняўка. Злева: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея.

Рака служыць водапрыёмнікам меліярацыйных сістэм.

Водны і лядовы рэжым

Рэжым вывучаўся ў 1920-33 і 1944-64 гадах на 4 гідралагічных пастах, затым назіранні працягваліся на гідралагічным пасту Парачаны.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 38% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя назіраецца ў пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1—1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 2-й дэкадзе сакавіка.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. С. 523

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Шальчынінкайскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Лідскага раёна
Катэгорыя·Басейн Дзітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Нёмана