wd wp Пошук:

Львоўскі інстытут эканомікі і турызму

Львоўскі інстытут эканомікі і турызму (укр.: Львівський інститут економіки і туризму) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, падпарадкаваная Міністэрству адукацыі і навукі Украіны, якая размяшчалася ў Львове. Заснаваны ў 1899 годзе загадам аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа як Львоўская імператарска-каралеўская гандлёвая школа. 25 чэрвеня 2020 года на падставе распараджэння Кабінета міністраў Украіны інстытут быў далучаны да Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко.

Гісторыя

У 1899 годзе ў Львове была заснавана навучальная ўстанова пад назвай «Імператарска-каралеўская гандлёвая школа». У 1899—1900 гг. школа часова знаходзілася ў доме С. Скарбэка (сучасны будынак тэатра імя М. Занкавецкай). У 1900 г. для Гандлёвай школы было выдзелена асобнае памяшканне (зараз — будынак аднаго з факультэтаў інстытута на вул. Лесі Украінкі, 39). У 1902—1903 гг. Гандлёвая школа атрымала статус Імператарска-каралеўскай гандлёвай акадэміі. У акадэміі ажыццяўлялі падрыхтоўку спецыялістаў для сферы гандлю і абслугоўвання. У ёй рыхтавалі камерсантаў, купцоў, стэнографаў, вывучалі нямецкую і французскую мовы.

Галоўны корпус інстытута на вул. Менцынскага, 8

Падчас Першай сусветнай вайны калектыў вымушаны быў эміграваць у Вену, вярнуўшыся ва Украіну часова спыніў навучанне студэнтаў з-за ваеннага часу. І толькі ў 1919 г. Імператарска-каралеўская гандлёвая акадэмія аднаўляе сваю працу і атрымлівае ад новых польскіх уладаў назву «Дзяржаўная гандлёвая акадэмія ў Львове». Месца яе размяшчэння — вул. Скарбкаўская, 39 (цяпер вул. Л. Украінкі, 39).

У верасні 1939 г. пасля ўсталявання ў Львове савецкай улады на базе акадэміі быў арганізаваны тэхнікум савецкага гандлю і тэхнікум грамадскага харчавання. Падчас Другой сусветнай вайны тэхнікумы часова прыпынілі сваю дзейнасць і аднавілі яе ў верасні 1944 г.

24 сакавіка 2004 г. распараджэннем Кабінета міністраў Украіны быў створаны Львоўскі інстытут эканомікі і турызму — вядучая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне развіцця навукі аб турызме і падрыхтоўцы персаналу для вытворчасці і развіцця турыстычнай і гасцінічна-рэстараннай індустрыі.

Структура

Факультэты

Кафедры

Будынак бухгалтарска-эканамічнага факультэта на вул. Князя Рамана, 36

Вучэбная дзейнасць

Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў, бакалаўраў і магістраў па спецыяльнасцях:

У інстытуце ажыццяўляецца падрыхтоўка на дзённай і завочнай формах навучання па дзяржаўнай замове і па кантракце. Па заканчэнні інстытут выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Львова
Катэгорыя·Зніклі ў 2020 годзе