У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Луізіяна.
Луізіяна (англ.: Louisiana, фр.: Louisiane) — штат на поўдні ЗША. Буйнейшыя гарады: Новы Арлеан, Батан-Руж. Агульная плошча 135382 км² (31-е месца ў ЗША), у тым ліку на сушу прыходзіцца 113721 км². Насельніцтва 4.574.836 чалавек (25 месца ў ЗША). Афіцыйная мянушка Луізіяны — Штат пеліканаў. Названая ў гонар французскага караля Людовіка XIV.
На захадзе Луізіяна мяжуе з Тэхасам, на поўначы — з Арканзасам, на ўсходзе — з Місісіпі, на поўдні тэрыторыя абмежаваная водамі Мексіканскага заліва. Тэрыторыя штата выразна падзяляецца на дзве часткі — «верхнюю» і «ніжнюю». Апошняя характарызуецца багаццем багністых нізін.
Вышэйшы пункт — пагорак Дрыскіл, вышыня над узроўнем мора — 163 м.
Судовая ўлада ў Луiзiяне складаецца з сiстэмы судоў, якiя тлумачаць i ўжываюць грамадзянскае i крымiнальнае права. Вярхоўны суд штата Луiзiяна з’яўляецца найвышэйшым судом штата. Ёсць таксама пяць апеляцыйных судоў, 43 раённыя суды, пять судоў па сямейных справах цi справах непаўналетнiх, 487 гарадскiх судоў i тры парафіяльныя суды[4].
Паводле статыстыкi ФБР, гэта 10 найбольш небяспечных гарадоў у Луiзiяне за 2020 год:[5]
Луізіяна на Вікісховішчы |