wd wp Пошук:

Майкл Эліс Дэбейкі

Майкл Эліс Дэбейкі (анг. Michael Ellis DeBakey; 7 верасня 1908 — 11 ліпеня 2008) — амерыканскі кардыяхірург, выдатны спецыяліст у галіне хірургіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 верасня 1908 г у горадзе Лейк-Чарлз (штат Луізіяна), у мараніцкай ліванскай сям’і імігрантаў Шакера і Рахіджы Дабагі (пазней англіфікавала сваё прозвішча ў Дэбейкі).

Пасля заканчэння школы ён паступае ва ўніверсітэт Тулейна, адзін з вядучых ВНУ Новага Арлеана. У той час там працуюць такія вядомыя хірургі як Альтан Ошнер і Рудольф Матас. Інтэрнатуру і ардынатуру праходзіць там жа — у шпіталі Міласэрнасці. Працягвае навучанне ў Страсбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам Рэнэ Лерыша, універсітэце Гайдэльберга пад кіраўніцтвам Марціна Кіршнера. Гэтыя два вялікія хірургі шмат у чым вызначылі яго далейшы лёс.

Вярнуўшыся ва ўніверсітэт Тулейна, Майкл Дэбейкі служыць на медыцынскім факультэце з 1937 па 1948 год. Ва ўзросце 23 гадоў ён вынаходзіць ролікавую помпу — асноўную частку вялікай колькасці медыцынскіх прыбораў, такіх як апарат штучнага кровазвароту, апарат штучная нырка, інфузамат. У тыя ж гады вынайшаў іголку для пералівання крыві, заціск для каластам, іглатрымальнік для сасудзістага шва. Разам са сваім кіраўніком Альтанам Ошнерам Дэбейкі ўпершыню высунуў здагадку аб ўзаемасувязі курэння з развіццём рака лёгкіх, здагадка, што было пацверджана пазней.

У гады II Сусветнай вайны яго прыцягваюць у аддзел хірургаў-кансультантаў генеральнага штаба арміі ЗША. У 1945 годзе ўзначальвае гэты аддзел. Дэбейкі працаваў у Еўропе, дзе ўдзельнічаў у распрацоўцы прынцыпаў рэабілітацыі ветэранаў пасля вайны.

Зноскі

  1. 1 2 Michael DeBakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael E. DeBakey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/aponline/us/AP-Obit-DeBakey.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123681162 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  5. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луізіяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Кардыёлагі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 11 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных