wd wp Пошук:

Луіза Лікі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лікі.

Прынцэса Луіза дэ Мерод (англ.: Princess Louise de Merode, народжаная Лікі; 21 сакавіка 1972, Найробі, Кенія) — кенійскі палеантолаг. Займаецца даследаваннем і раскопкамі акамянеласцяў старажытных гамінідаў ва Усходняй Афрыцы[3].

Біяграфія

Луіза Лікі нарадзілася ў Найробі (Кенія) у 1972 годзе, у сям’і палітыка і палеаантраполага Рычарда Лікі і палеаантраполага Міў Лікі. У тым жа годзе памер яе дзядуля, вядомы антраполаг Луіс Лікі. Упершыню Луіза пачала прымаць актыўны ўдзел у пошуках акамянеласцяў ў 1977 годзе ва ўзросце 6 гадоў і стала самым маладым чалавекам, які знайшоў акамянелага гамініда[4].

Луіза Лікі атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі па праграме міжнароднага бакалаўрыяту Аб’яднанага Сусветнага каледжа Атлантыкі, а таксама ступень бакалаўра навук у галіне геалогіі і біялогіі ад Універсітэта Брысталя. Пасля, у 2001 годзе, яна атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана[5].

У 1993 годзе да яе далучылася яе маці Міў Лікі, як яшчэ адін кіраўнік палеанталагічнай экспедыцыі ў Паўночнай Кеніі. Даследчы праект Каобі-Фора быў адной з самых прыкметных праграм апошніх двух дзесяцігоддзяў, у ходзе якога былі знойдзены некаторыя найбольш вядомыя акамянеласці гамінідаў, у тым ліку Kenyanthropus platyops[3].

Яе ініцыятывай было размяшчэнне лічбавых мадэляў калекцыі акамянеласцяў у віртуальнай лабараторыі афрыканскіх фасілій, дзе мадэлі могуць быць загружаныя ў формате 3D, надрукаваныя або выразаныя з кардона для калекцыі.

У 2003 годзе Луіза Лікі выйшла замуж за бельгійскага прыматолага, прынца Эмануэля дэ Мерода. У пары нарадзілася дзве дачкі: прынцэса Сейя дэ Мерод (2004) і прынцэса Алексія дэ Мерод (2006)[6].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 лістапада 2017.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 Mitchell, Ryan 2003.
  4. Pearson, Stephanie (2003-12). «Louise Leakey» in «XX Factor». Outside Magazine, December 2003(англ.)
  5. Bios: Louise Leakey. www.leakey.com. Праверана 12 студзеня 2015.(англ.)
  6. Bowman-Kruhm, Mary (2005). «The Leakeys: A Biography». ISBN 0-313-32985-0.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Найробі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Антраполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе