wd wp Пошук:

Kenyanthropus

Kenyanthropus - старажытны род гамінід, які жыў у пліацэне каля 3,2-3,5 млн гадоў таму.

Адкрыццё

Астанкі кеніантрапа былі выяўленыя групай Міў Лікі на беразе возера Туркана (былое Рудольф) у 1999 годзе. На думку першаадкрывальнікаў, не аўстралапітэк, а менавіта кеніантрап, з’яўляецца прамым продкам чалавека. У перакладзе з латыні Kenyanthropus platyops азначае «пласкатвары кенійскі чалавек». Акрамя віда K. platyops, Лікі адносіць да роду Kenyanthropus яшчэ і від Homo rudolfensis. Іншыя ж антраполагі класіфікуюць кеніантрапа як асобны від аўстралапітэкаў - Australopithecus platyops або інтэрпрэтуюць яго ў якасці аднаго з індывідаў аўстралапітэка афарскага.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гамініды
Катэгорыя·Фаўна міяцэна
Катэгорыя·Продкі чалавека
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вымерлыя прыматы