Лу́таўскае — возера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёсак Старая Лутава і Глушэц, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,83 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,72 км.
Возера старычнае, серпападобнай у плане формы. Схілы катлавіны на поўдні і захадзе стромкія, вышынёй 6—8 м, на ўсходзе да 3 м, пад хмызняком. Берагі на поўдні і захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ рака Пясочанка.