wd wp Пошук:

Лутава

Лутава — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Ушачаў, каля вёсак Лутава і Машчоны, у басейне ракі Крашанка.

Апісанне

Плошча паверхні Лутава складае 0,1 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,9 м. Даўжыня возера 0,49 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору 0,23 км².

Катлавіна эварзійнага тыпу, авальнай формы, крыху выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы маюць вышыню 8—10 м, разараныя. Падводная частка катлавіны мае форму 2 упадзін, глыбіні якіх роўныя 15,9 м і 12,8 м адпаведна. Дно вадаёма да глыбіні 3,5 м высланае пясчанымі адкладаннямі, на большых глыбінях глеем.

Возера зарастае ўздоўж берагоў. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 2,5 м і з’яўляецца пераважна падводнай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара