wd wp Пошук:

Лукомская ДРЭС

Лукомская ДРЭС — цеплавая электрастанцыя (ДРЭС), размешчаная ў горадзе Новалукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). З’яўляецца філіялам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга».

Гісторыя

Будаўніцтва станцыі было пачатае ў 1964 годзе. Восем блокаў Лукомскай ДРЭС былі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў 19691974 гадах. З 2002 года на станцыі рэалізуецца праект па тэхпераўзбраенні, разлічаны да 2010 года. Праграма прац прадугледжвае замену абсталявання, якое выпрацавала свой рэсурс, у тым ліку праточнай часткі паравых турбін.

Апісанне

Яна з’яўляецца найбуйнейшай цеплавой электрастанцыяй ў Беларусі. Магутнасць Лукомскай ДРЭС — 2890 МВт (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны, у 2014 годзе была ўведзена ў дзеянне парагазавая ўстаноўка магутнасцю 427 МВт). Лукомская ДРЭС стварае больш за 30 % усёй спажываемай у Беларусі электраэнергіі. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 7,5-14 млрд кВт · г. Выпрацоўка электраэнергіі складае 60 % у летні перыяд і 40 % у зімовы ад ўсёй энергасістэмы Беларусі. На ГРЭС працуе 1872 чалавекі[1].

Архітэктура

Будынкі Лукомскай ДРЭС размешчаны на ўсходнім беразе возеры Лукомскае, паблізу ад г. Новалукомль. Пабудаваны паводле праекта Рыжскага аддзялення інстытута «Цеплаэлектрапраект». Першы энергаблок уведзены ў дзеянне ў снежні 1969 г. Галоўны вытворчы корпус складаецца з трох прамавугольных у плане аб’ёмаў (машыннае, дыаэратарнае і кацельнае аддзяленні). Будынак ДРЭС вырашаны ў сучасных формах прамысловай архітэктуры. Гарызантальнае чляненне сценавых і светлавых панелей забяспечвае прастату вырашэння фасадаў і падкрэслівае каркасна-панельную структуру будынка. Да тарца галоўнага корпуса пры дапамозе пераходнай галерэі далучаны аб’ём аб’яднанага дапаможнага корпуса. У яго чатырохпавярховай частцы размешчаны службы дырэкцыі ДРЭС, бытавыя памяшканні, медпупкт і сталовая, у аднапавярховай — агульнастанцыйная хімводаачыстка, склад. электрамайстэрні, трансфарматарная і інш. 3 трубы (вышыня 250 м, дыяметр каля вусця 6,5 м) завяршаюць абёмна-прасторавую кампазіцыю комплексу, з’яўляюцца яго вертыкальнымі дамінантамі. Рэзервуары для паліва (мазут) і дапаможныя збудаванні размешчаны ў баку ад ДРЭС, каля шашы Чашнікі — Новалукомль[2].

Фота

Зноскі

  1. http://www.vitebsk.energo.by/
  2. А. А. Міцянін. 2565. Будынкі Лукомскай ДРЭС // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Віцебскэнерга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Новалукомль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара