wd wp Пошук:

Лукаш Пішчак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лу́каш Пі́шчак (польск.: Łukasz Piszczek; нар. 3 чэрвеня 1985, Чэхавіцы-Дзядзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца і паўабаронца клуба «Гачалкавіцы-Здруй». Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2007—2019). Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію», разам з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі.

Клубная кар’ера

У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клуба «Гварак Забжэ», з якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гертай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглэмбе». З «Заглэмбе» ён выйграў чэмпіянат лігі сезона 2006/07.

Восенню 2007 года «Герта» вярнула іграка. Ён забіў свой ​​першы гол у Бундэслізе 26 красавіка 2008 года ў матчы супраць «Гановера».

Пішчак прапусціў вялікую частку першай паловы сезона 2008/09 з-за траўмы сцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшання. Вярнуўся ў шэрагі клуба ў лютым 2009 года, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе яго траўмы скончыліся і ён зноў вярнуўся на поле.

19 мая 2010 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовае пагадненне з дортмундскай «Барусіяй»[4].

У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Барусію» і, завяршыўшы прафесійную кар’еру, у якасці аматара далучыўся да польскага клуба «Гачалкавіцы-Здруй» з чацвёртага дывізіёна, дзе некалі пачынаў займацца футболам.

Міжнародная кар’ера

Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 года.

6 чэрвеня 2008 года ён быў уключаны ў польскую заяўку на Еўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Германіі, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы і далейшага ўдзелу на Еўра не прыняў[5].

Дасягненні

Польшча «Заглэмбе» Любін:

Германія «Барусія» Дортмунд:

Асабістае жыццё

Яго бацька, трэнер мясцовага футбольнага клуба, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросце 7 гадоў. Яго брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 года[6].

Зноскі

  1. Lukasz Piszczek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lukasz Piszczek // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. BVB holt Lukasz Piszczek Архівавана 22 лютага 2012.. ruhrnachrichten.de
  5. Лукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net
  6. Morgen Hochzeit mit seiner Ewa. Bild.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Ігракі ФК Заглэмбе Любін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Герта Берлін
Катэгорыя·Ігракі зборнай Польшчы па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Футбалісты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў