wd wp Пошук:

Лужыцкая семінарыя

Лужыцкая семінарыя. Літаграфія XIX стагоддзя
Мемарыяльная таблічка на фасадзе будынка, прысвечаная студэнцкаму братэрства «Сербаўка»

Лужыцкая семінарыя, іншы варыянт назвы — Сербская семінарыя (в.-луж.: Serbski seminar,, чэшск.: Lužický seminář, ням.: Wendische Seminar, лац.: Seminarium Lusaticum Pragense) — каталіцкая семінарыя, якая дзейнічала з 1728 г. па 1922 год у пражскім раёне Малая-Страна, Чэхія. У XVIII—XIX стагоддзях Лужыцкая семінарыя адыграла значную ролю ў культурным адраджэнні лужыцкага народа. Будынак з’яўляецца Культурным помнікам Чэшскай Рэспублікі.

Гісторыя

У 1694 годзе два каталіцкіх святара з Будзішына Марцін Норберт (1637-1707) і Георг Іосіф Шымон (1646-1729) заснавалі ў 1706 годзе ў Празе гасцінны дом для паломнікаў з Верхняй Лужычы. У гэтым доме таксама жылі кандыдаты ў святарства, якія навучаліся ў Карлавым універсітэце. Да Рэфармацыі Верхняя Лужыца ўваходзіла ў склад каталіцкай епархіі Мейсена. Пасля распаўсюджвання лютэранства Будзішын увайшоў у склад Апостальскай адміністратуры, якая накіроўвала кандыдатаў у святарства для навучання ў каталіцкія семінарыі Кракава, Вены, езуіцкія навучальныя ўстановы ў Оламауцы і Празе. Гасцінны дом стаў асновай будучай семінарыі для студэнтаў з Верхняй Лужыцы. Сербская семінарыя святога Пятра была заснавана ў Празе ў 1724 годзе як навучальная ўстанова для падрыхтоўкі будучых каталіцкіх святароў Верхняй Лужыцы. Семінарыя была зацверджана 6 ліпеня 1725 года ўказам імператара Карла VI. Будаўніцтва семінарскага будынка па праекце архітэктара Кіліана Ігнаца Дзінценгофера пачалося ў 1726 годзе і скончылася ў 1728 годзе. 15 ліпеня 1726 года быў закладзены першы камень семінарыі.

Восенню 1728 года пачалося выкладанне ў Лужыцкай семінарыі, у якой былі тэалагічны і філасофскі факультэты. У першы год у Лужыцкай семінарыі навучаліся 15 студэнтаў. У першыя гады пасля заснавання семінарыі ў яе прымалі толькі кандыдатаў з Лужыцы. Некаторыя з іх праходзілі папярэднюю адукацыю, наведваючы лекцыі па тэалогіі ў Карлавым універсітэце. З сярэдзіны XIX стагоддзя некаторыя кандыдаты атрымлівалі сярэднюю адукацыю ў маластранскай гімназіі. Сербскія студэнты, якія вучыліся ў Лужыцкай семінарыі, падтрымлівалі сувязі з чэшскімі студэнтамі. 21 кастрычніка 1846 года семінарыст Якуб Бук разам з іншымі семінарыстамі заснаваў студэнцкае брацтва «Сербаўка», мэтай якой стала аб’яднанне ўсіх лужыцкіх студэнтаў, якія навучаліся ў Празе. У гэтую студэнцкую арганізацыю ў розны час уваходзілі будучыя вядомыя лужыцкія пісьменнікі і грамадскія дзеячы Міхал Горнік, Якуб Барт-Чышынскі, Міклаўш Андрыцкі і Ёзэф Новак. Сярод удзельнікаў «Сербаўкі» былі папулярныя ідэі панславізму. Дзейнасць «Сербаўкі» спрыяла кансалідацыі лужыцкага народа і яго самаідэнтыфікацыі.

На першым паверсе семінарыі знаходзілася капліца, прысвечаная святому апосталу Пятру. У наш час скульптура святога апостала Пятра скульптара Мацея Вацлава Екеля, якая раней размяшчалася ў гэтай капліцы, знаходзіцца на рагу вонкавага боку будынка семінарыі.

У канцы XVIII стагоддзя пасля змены германскіх межаў каталіцкіх епархій у семінарыю сталі прымаць нямецкамоўных студэнтаў. У семінарыі ўзнікла канкурэнцыя паміж славянскім і нямецкім нацыяналізмам. Нямецкі бок папракаў ў панславізме славянскі бок, што прыводзіла да пастаянных канфліктаў на дзяржаўным і царкоўным узроўні. Пасля Першай сусветнай вайны ва ўмовах інфляцыі скарацілася матэрыяльная дапамога з боку каталіцкага епіскапа ў Баўцене. У гэтых умовах колькасць семінарыстаў значна скарацілася. У жніўні 1922 года семінарысты былі адпраўленыя назад у Саксонію. Восенню 1922 года дзейнасць Сербскай семінарыі была спынена і 30 кастрычніка 1922 будынак семінарыі было перададзена мясцовым уладам. Да 1927 года семінарысты былой Лужыцкай семінарыі навучаліся ў населеным пункце Шмохтітц (Шмохтіцы). Потым семінарысты з Верхняй Лужыцы навучаліся ў семінарыі горада Фульда.

З 1728 г. па 1922 год семінарыю скончыла 768 выпускнікоў. З іх лужычанамі былі 428 чалавек, 319 чалавек былі немцамі і 21 чалавек былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Пасля Другой сусветнай вайны будынак семінарыі быў перададзена ў валоданне грамадскай арганізацыі «Таварыства сяброў Лужыцы». Да 1955 года ў будынку дзейнічала лужыцкая навучальная ўстанова. Пасля будынак быў нацыяналізаваны і пражскія ўлады дазволілі размясціць у Сербскай семінарыі архіў і бібліятэку імя Міхала Горніка. У бібліятэцы рэгулярна праходзілі розныя культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя лужыцкай культуры. У 2002 годзе будынак і бібліятэка сур’ёзна пацярпелі ад паводкі.

У наш час ўласнікам будынка з’яўляецца чэшскае Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэшскай Рэспублікі. У будынку знаходзіцца Цэнтр па вывучэнню вышэйшай адукацыі. Бібліятэка імя Міхала Горніка адкрыта для наведвання кожную сераду з 13.00 да 15.00 гадзін.

Вядомыя выпускнікі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каталіцкія семінарыі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Чэхіі
Катэгорыя·Адукацыя ў Празе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Прагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу