wd wp Пошук:

Міклаўш Андрыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрыцкі.

Міклаўш (Мікалаўс) Андрыцкі (в.-луж.: Mikławš Andricki; 30 мая 1871, Паншвіц-Кукаў18 снежня 1908, Цытау, Саксонія) — каталіцкі святар, сербалужыцкі празаік, публіцыст, перакладчык, рэдактар часопіса «Łužica», дзеяч нацыянальнага руху лужыцкіх сербаў.

Біяграфія

У 1883-1886 навучаўся ў каталіцкай семінарыі Баўтцэна, у 1886-1895 — у Лужыцкай семінарыі ў Празе, у 1886-1892 — пражскай нямецкай гімназіі, у 1892-1895 вывучаў тэалогію. У 1895-1908 — служыў святаром. У перыяд навучання ў Празе быў членам студэнцкага гуртка «Сербаўка» пры Сербалужыцкай семінарыі.

Праціўнік германізацыі, адзін з самых актыўных младасербаў канца XIX стагоддзя. Член «Маціцы сербскай». У 1895 годзе арганізаваў XXI моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». У 1896-1904 гг. рэдагаваў часопіс младасербаў «Łužica», у 1903 — «Katolski Posoł», царкоўную газету лужыцкага таварыства Кірыла і Мяфодзія для лужычанаў-каталікоў у Верхняй Лужыцы

У 1900-1906 гг. — заснавальнік і сакратар рабочай групы сербскіх пісьменнікаў, за патрыятычную дзейнасць атрымаў ад царкоўных уладаў вымову. У 1904 годзе адбываў зняволенне ў манастырскай турме імперскай сталіцы.

Памёр ад сухотаў.

Старэйшы брат сербалужыцкага дырыжора і грамадскага дзеяча Яна Андрыцкага і дзядзька каталіцкага блажэннага Алаіза Андрыцкага.

Творчасць

Адзін з лепшых стылістаў лужыцкай літаратуры. Аўтар многіх аднаактовых п’ес.

Напісаў першую біяграфію лужыцкага паэта Якуба Барт-Чышынскага.

Перакладаў з польскай і чэшскай моў творы Генрыка Сянкевіча, Яна Неруды, Алаіса Ірасека і інш.

Выкарыстоўваў псеўданімы: Альфа, Арыстарх, Дыксі, Handrij, IMPIGER, Лузан, Łužičan, Сілуан, Spectator, Wuj Łazowski.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі з чэшскай мовы
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Лужыцкія публіцысты
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Лужыцкія перакладчыкі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святары
Катэгорыя·Лужыцкія драматургі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе