wd wp Пошук:

Ян Чэсла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэсла.

Ян Чэ́сла сапраўдная фамілія — Га́ндрык-Чэ́сла, псеўданім — Боранчанскі (в.-луж.: Jan Ćěsla, Jan Handrik-Ćěsla, Borančanski, 16 снежня 1840 вёска Нове-Боранецы, Лужыца, Германія11 кастрычніка 1915, Невеклаў, Аўстра-Венгрыя) — урач, доктар медыцыны, сербалужыцкі паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 снежня 1840 года ў беднай сялянскай сям’і ў сербалужыцкай вёсцы Нове-Боранецы, Лужыца. З 1846 па 1489 гады вучыўся ў сярэдней школе ў Радзіборы, потым — у школе ў Будзішыне, якую скончыў у 1854 годзе, і тады ж паступіў у педагагічнае вучылішча. У 1855 годзе адправіўся вучыцца ў Прагу, дзе паступіў у Маластранскую гімназію і Лужыцкую семінарыю, якія скончыў у 1862 годзе. Свае першыя паэтычныя творы апублікаваў на старонках рукапіснага ілюставанага часопіса «Serb», які выдаваў Міхал Лешава. Потым паступіў на медыцынскі факультэт Карлава універсітэта, падчас вучобы ў якім пазнаёміўся з Пятром Дучманам і Янам Пуркіне, якія натхнілі яго на заняткі літаратурнай дзейнасцю. Быў членам сербалужыцкага студэнцкага брацтва «Сербаўка». У 1873 годзе ўступіў у сербалужыцкую культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». У 1979 годзе праходзіў урачэбную практыку ў адной з пражскіх бальніц, потым, да самой сваёй смерці працаваў ўрачом у чэшскім горадзе Невеклаў.

Літаратурная дзейнасць

Першыя паэтычныя творы стаў публікаваць з 1961 года на старонках рукапіснай ілюстраванай газеты «Serb», якую выдавалі сербалужыцкія студэнты, якія вучыліся ў Праге. На яго літатратурную творчасць паўплываў србалужыцкі паэт Гандрый Зэйлер. З 1862 года стаў публікаваць свае літаратурныя творы ў чэшскіх літаратурных часопісах «Lumír» і «Hlas» і сербалужыцкім літаратурным часопісе «Łužičan», дзе была апублікаваная большая частка з яго твораў. Быў адным з самых актыўных аўтараў гэтага часопіса. Ужываў псеўданім «Боранчанскі», які паходзіў ад назвы яго роднай вёскі.

Падчас пражывання ў Праге займаўся перакладамі з чэшскай мовы. У 1862 годзе перклаў драму «Рогавін Штырырагач» (Rohowin Štyrirohač) Вацлава Кліцперы, якая была пастаўлена 2 кастрычніка 1862 года на сцэне будзішынскага тэатра і стала першай п’есай, пастаўленай на верхнялужыцкай мове[3][4]. У 1862 годзе пераклаў на верхнялужыцкую мову кнігу Бажэны Немцавай «Wowka». У 1868 годзе выдаў рамантычную паэму «Kral Přibysław» (Кароль Пшыбыслаў), у якой апісаў барацьбу лужыцкіх сербаў за нацыяналную незалежнасць супраць германскіх плямёнаў.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 5 сакавіка 2022.
  3. Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, стр. 112
  4. Jan Ćěsla: Rohowin Štyrirohač. (Předsłowo k předstajenju wot Jakuba Buka.) W: Časopis Towaŕstwa Maćicy Serbskeje. Zwjazk 15 (1862), čo. 2, str. 65—86.

Литература

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Выпускнікі Лужыцкай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхіі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Лужыцкія перакладчыцкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сербаўкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня