wd wp Пошук:

Лонна

Не блытаць з Возера Лона.

Лоннавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці на водападзеле рэк Лонніца і Палата, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, прыкладна за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Узніцы. Возера знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Лонна»[2].

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня возера 2,6 м, сярэдняя 1,8 м. Аб’ём вады з возеры 1,12 млн м³. Плошча вадазбору 1,12 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, забалочаныя і сплавінныя. Возера дыстрафіруючае, цалкам зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,2 м і на адлегласці да 50 м ад берага возера. На большых глыбінях распаўсюджаны рдзесты, разак, харавыя водарасці. У паўднёвай частцы з возера выцякаюць 2 ручаі ў раку Палата, у паўночнай частцы ручай у раку Лонніца (выцякае рака Лонніца[3]).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Информация об ограничениях режима ведения рыболовного хозяйства на водных объектах, расположенных на особо охраняемых природных территориях // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі беларусь Архівавана 20 ліпеня 2015. (руск.)
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 206. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна