wd wp Пошук:

Леў Мікалаевіч Міхіевіч

Леў Мікалаевіч Міхіевіч (15 чэрвеня 1920, в. Рэчкі, Мінская губерня29 красавіка 1989, Ленінград) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра сапёрнага ўзвода 731-га стралковага палка 205-й стралковай дывізіі, старшына[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1920 года ў вёсцы Рэчкі (цяпер — Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя сярэдняя. Працаваў слесарам на суднаверфі ў Мурманску.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Член ВКП(б) з 1943 года. Змагаўся з варожымі акупантамі на Паўночным, Карэльскім, Волхаўскім, 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у гераічнай абароне паўвострава Рыбачы.

Памочнік камандзіра сапёрнага ўзвода 731-га стралковага палка старшы сяржант Леў Міхіевіч з воінамі-сапёрамі ў баях на кестеньскім кірунку ў перыяд з чэрвеня 1943 года па люты 1944 года ствараў мінныя палі, якія надоўга затрымлівалі прасоўванне праціўніка, навучыў сапернай справе звыш ста байцоў.

17 лютага 1944 года з аддзяленнем сапёраў зрабіў шэсць праходаў у драцяных загародах і мінных палях непрыяцеля, асабіста абясшкодзіў вялікую колькасць варожых мін. Загадам па 31-му стралковаму корпусу ад 18 чэрвеня 1944 года № 20 за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях старшы сяржант Міхіевіч Леў Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

Памочнік камандзіра сапёрнага ўзвода 731-га стралковага палка старшына Леў Міхіевіч у перыяд з 24 па 26 чэрвеня 1944 года ў карэльскага пасёлка Кестэньга правёў інжынерную разведку, зрабіў праход у загародах праціўніка. Загадам па 19-й арміі ад 22 лютага 1945 года № 049 за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях старшына Міхіевіч Леў Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Памочнік камандзіра сапёрнага ўзвода 731-га стралковага палка старшына Леў Міхіевіч у перыяд з 13 па 19 сакавіка 1945 года некалькі разоў вызначыўся ў баях за гарады Гданьск і Гдыня: асабіста знішчыў адзін варожы танк, тры бронетранспарцёры, падарваў мост. 17 сакавіка 1945 г. каля Гдыні старшына Міхіевіч вынес з падпаленай самаходнай артылерыйскай ўстаноўкі параненага афіцэра і каля гадзіны адбіваў атакі непрыяцеля. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшына Міхіевіч Леў Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

Пасля вайны Л. Н. Міхіевіч дэмабілізаваны. Працаваў партыйным арганізатарам Лядзенскай МТС Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

У 1947 годзе малодшы лейтэнант запасу Л. Н. Міхіевіч зноў прызваны ў армію; у 1957 годзе ў званні лейтэнанта звольнены ў запас. Жыў у горадзе-героі Ленінградзе. Памер 29 красавіка 1989 года[2].

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[2].

Зноскі

  1. На дату ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені.
  2. 1 2 3 4 5 Леў Мікалаевіч Міхіевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Лев Николаевич Михиевич на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня