wd wp Пошук:

Леў Антонавіч Салавей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавей. Леў Антонавіч Салаве́й[1] (21 кастрычніка 1925, Мінск — 3 студзеня 1988) — беларускі перакладчык і крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да Другой сусветнай вайны паспеў скончыць 1-ы курс Мінскага будаўнічага тэхнікума. Пасля вайны працаваў на чыгунцы. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1950). Падчас вучобы працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» і Галоўным упраўленні па справах літаратуры і выдавецтваў пры СМ БССР. З 1950 года — рэдактар, з 1968 — загадчык рэдакцыі перавыданняў і перакладаў выдавецтва «Беларусь». У 1972—1983 гадах — загадчык рэдакцыі перакладной літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1954 года.

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1950 годзе. Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій.

Працаваў у асноўным у галіне мастацкага перакладу. Пераклаў на беларускую аповесці Г. Леберэхта «Святло ў Каордзі» (1952), А. Купрына «Алеся» (1970), Г. Маркава «Наказ» (1976), У. Цендракова «Вясеннія пярэваратні» (1977), Ч. Айтматава «Пасля казкі» («Белы параход», 1978), раманы А. Рыбакова «Вадзіцелі» (1953), Дзін Лін «Сонца над ракой Сангань» (1954), С. Спасэ «Афэрдзіта зноў у вёсцы» (1960), Ф. Дастаеўскага «Белыя ночы» (1971), І. Грыгуркі «Канал» (1975), А. Ганчара «Бераг любові» (часопіс «Полымя», 1977), А. Кешокава «Зламаная падкова» (1981), М. Шундзіка «Белы шаман» (1983), аднатомнік выбраных твораў М. Садавяну (1954), «Аповесці» Лу Сіня (1956), аповесці і апавяданні Л. Талстога (1977), «Выбранае» А. Купрына (1985) і інш.

У перакладзе Л. Салаўя з беларускай на рускую выйшлі раманы Р. Мурашкі «Салаўі святога Палікара» (1970) і «Сын» (1973), М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1971), М. Ткачова «Дыханне агню» (1983), аднатомнікі выбраных твораў А. Марціновіча «Накцюрн» (1969), В. Каваля «Выбранае» (1975), М. Гарэцкага «Чырвоныя ружы» (1976), М. Ваданосава «Надзеі і здзяйсненні» (1979), аповесці Р. Няхая «Туман над стэпам» і «Алёшка-атаман» (1974), П. Кавалёва «Аповесць пра добрае сэрца» (1976), І. Навуменкі «Апошняя восень» (1977), М. Гроднева «Што скажуць людзі» (1978), М. Парахневіча «Маленства мае і тваё» (1978) і інш.

Прызнанне

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Перакладчыкі з кітайскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак