wd wp Пошук:

Мікола Ткачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачоў. Мікалай Гаўрылавіч Ткачоў (8 сакавіка 1918, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня  — 20 красавіка 1979, Мінск) — беларускі празаік , перакладчык і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе ў тыле ворага. Пасля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газеце «За Радзіму». Узначальваў літаб’яднанне «Прыдняпроўе» пры абласной газеце, працаваў над рукапісам свайго рамана «Згуртаванасць» аб партызанскім руху на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасля пераезду ў Мінск працаваў адказным сакратаром часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадах займаў пасаду адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).

Памяць

Цэнтральная раённая бібліятэка ў Краснаполлі носіць імя Міколы Ткачова.

Творы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта