Леў Іванавіч Талбузін (28 сакавіка 1942, п. Азінкі, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дызайнер, скульптар.
Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Вучыўся ў І. Герасіменкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 года, дацэнт. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1995 года, Саюза дызайнераў Беларусі з 1998 года[1].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі. Асноўныя работы: медалі «Мікола Гусоўскі», «Алесь Адамовіч», «Чэскі манетны двор», «Сіметрыя»; кафля для станцыі метро «Плошча Я.Коласа»; скульптурны эталон герба «Пагоня». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі М.Багдановіча[1].