wd wp Пошук:

Лешва

Лешва — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Банькава, за 200 м на ўсход ад возера Матырына, сярод лесу.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Лешвы складае 0,02 км². Даўжыня возера — 0,29 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,52 км.

Вадаём аддзелены на захадзе ад возера Матырына ўзгоркамі, вышыня якіх складае 5 м. На поўдзень ад возера і часткова ўздоўж берага знаходзіцца забалочаны лес.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ушачы