wd wp Пошук:

Леон Панета

Леон Эдвард Панета (англ.: Leon Edward Panetta; нар. 28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане.

Біяграфія

Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976—1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970—1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969—1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.

28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.

21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.

Зноскі

  1. Leon Panetta // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leon Panetta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leon E. Panetta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дырэктары ЦРУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці ЦРУ
Катэгорыя·Міністры абароны ЗША
Катэгорыя·Юрысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе