У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буржуа. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Леон Віктор Агюст Буржуа (фр.: Léon Victor Auguste Bourgeois; 21 мая 1851 — 29 верасня 1925) — французскі дзяржаўны дзеяч і юрыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1920).
У 1895 годзе ён стаў прэм’ер-міністрам і сфармаваў уласны кабінет, які складаўся з радыкал-сацыялістаў. Урад Буржуа надаваў ўвагу пераважна сацыяльным пытанням і склаў уласную сацыяльную праграму, фінансаваць якую меркавалася за кошт прагрэсіўнага падаходнага падатку. Гэта прапанова была сустрэта ў штыкі, і ў красавіку 1896 года ён сышоў у адстаўку.
У 1899 і ў 1907 годзе ён узначаліў французскую дэлегацыю на Гаагскіх канферэнцыях. а ў 1906 годзе, будучы міністрам замежных спраў, прадстаўляў Францыю на канферэнцыі ў Альхесірасе. Буржуа з’яўляўся членам камісіі па складанні статута Лігі Нацый, а ў 1920 годзе быў абраны старшынёй Савета Лігі. У тым жа годзе за намаганні па сцвярджэнню міру сродкамі арбітражу ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру. З 1920 па 1923 год займаў пасаду старшыні Сената.