wd wp Пошук:

Лембіту

Гарадзішча Лыхаверэ

Ле́мбіту або Ле́мбіт (эст.: Lembitu, Lembit, Lembitt, Lambite, Lambito, Lembito, Lembitus, загінуў 21 верасня 1217) — эстонскі старэйшына і правадыр, вядомы выключна па хроніцы Генрыха Латвійскага.

Лембіту кіраваў у паўночнай частцы гістарычнай вобласці Сакала (паўднёвы захад Эстоніі). Яго крэпасць Леоле (Leal, цяпер гарадзішча Лыхаверэ, эст.: Lõhavere) знаходзілася непадалёк ад сучаснага Суўрэ-Яані. З 1211 г. ён супрацьстаяў пранікненню ў эстонскія землі праваслаўных місіянераў і, паводле звестак нямецкага храніста, нават здзейсніў набег на Пскоў (у рускіх летапісах не адзначана).

З пачаткам Лівонскага крыжовага паходу Лембіту ўзначаліў барацьбу супраць Ордэна мечнікаў (прадцечы Лівонскага ордэна). У 1215 г. рыцары авалодалі яго крэпасцю. Пасля двух гадоў палону Лембіту быў адпушчаны на свабоду. У 1217 ён заключыў саюз з Ноўгарадам супраць рыцараў. Лембіту сабраў шасцітысячнае войска эстаў і павёў яго супраць акупантаў. Загінуў 21 верасня ў баі з рыцарамі пры Пярсці каля Вільяндзі (гл. Бітва пры Вільяндзі). З хронікі вядома, што Лембіту і іншыя старэйшыны Сакалы храбра біліся, але ўрэшце вымушаны былі адступіць. Латыш Века пазнаў Лембіту, пераследваў яго, забіў і забраў яго адзенне. Галаву Лембіту крыжакі адсеклі і павезлі з сабой у Лівонію.

Ушанаванне памяці

Шануецца ў Эстоніі як народны герой; у Таліне існуюць парк і вуліца Лембіта, у Суўрэ-Яані ў 1926 годзе яму быў усталяваны помнік[1]. У 2005 годзе пра тыя падзеі ў Эстоніі быў зняты мастацкі фільм «[[:et::Malev|Дружына]]» (эст.: Malev). Таксама ў гонар Лембіту былі названы:

Зноскі

  1. Помнік Лембіту ў Суўрэ-Яані Архівавана 9 жніўня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Правадыры плямёнаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Кіраўнікі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1217 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя