wd wp Пошук:

Бітва пры Вільяндзі

Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Святога Мацвея (эст.: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля горада Вільяндзі 21 верасня 1217 годзе, у часе Лівонскага крыжовага паходу.

Удзельнікі

З боку эстаў выступала кааліцыя шасці асноўных правінцый (маакондаў) кантынентальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар’юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гервен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасці тысяч салдат.

Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыскага біскупа, крыжакоў графа Альберта з Гальштыніі, ордэну мечаносцаў і рушэння нядаўна навернутых у хрысціянства латгалаў (летаў) і ліваў.

Хада бітвы

Крыжакі нанеслі эстам сакрушальную паражэнне. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, не лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (навернуты правадыр лівонцаў).

Немцам дасталіся каля двух тысяч баявых коняў.

Вынікі

Гэтая перамога германцаў значна прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораны цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагоддзя аўтар сярэдневечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасля гэта бойкі эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Канфлікты 1217 года
Катэгорыя·Бітвы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы ў Эстоніі
Катэгорыя·Сярэдневяковая Эстонія
Катэгорыя·Падзеі 21 верасня
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Эстоніі
Катэгорыя·Лівонская канфедэрацыя
Катэгорыя·Паўночныя крыжовыя паходы
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·1217 год у Еўропе