wd wp Пошук:

Леланд Хартвел

Леланд (Лі) Хартвел (англ.: Leland H. (Lee) Hartwell; нар. 30 кастрычніка 1939, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі навуковец, прэзідэнт і дырэктар Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана (Сіэтл). Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 2001 года за адкрыццё генаў, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі клеткавага цыклу, і ўклад у яго даследаванне.

Біяграфія

Хартвел скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут у 1961 годзе. Спачатку ён абраў фізіку, але неўзабаве апынуўся настолькі захоплены адкрыццём структуры ДНК, што заняўся біялогіяй. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1968 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, пасля чаго пераехаў у Вашынгтонскі ўніверсітэт.

У 1970 і 1971 гадах у ходзе эксперыментаў на дражджах (Saccharomyces cerevisiae) Хартвел адкрыў гены дрожджаў, якія адказваюць за цыкл клеткавага дзялення. Мутацыі ў аналагічных генах ў чалавека могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. У 1987 Хартвел стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук. У 1996 годзе ён перайшоў у Анкалагічны даследчы цэнтр Фрэда Хатчынсана, у наступным годзе стаў яго прэзідэнтам і дырэктарам. У 1998 годзе атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.

У 2001 годзе Леланд Хартвел разам з Цімаці Хантам і Полам Нерсам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за «адкрыццё ключавых рэгулятараў клеткавага цыклу».

Зноскі

  1. Leland H. Hartwell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leland H. Hartwell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Біёлагі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта штата Арызона
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера