wd wp Пошук:

Лейтан Бейнс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лэ́йтан Джон Бейнс (англ.: Leighton John Baines; нар. 11 снежня 1984, Керкбі, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца, вядомы па выступах за «Эвертан». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2015).

Клубная кар’ера

«Уіган Атлетык»

Першым прафесійным клубам Бейнса стаў «Уіган Атлетык». За час выступаў футбаліста за клуб, «Уіган» здолеў двойчы рушыць наперад у больш высокую лігу і ў выніку прайшоў шлях ад Другога дывізіёна да Прэм’ер-лігі.

«Эвертан»

Улетку 2007 года Бейнс перайшоў у стан «Эвертана»[4]. Паводле ацэнак СМІ трансфер футбаліста абыйшоўся клубу ў 5-6 мільёнаў еўра[5]. У сваім першым сезоне за новы клуб Бейнс атрымаў няшмат гульнявой практыкі, правёўшы толькі 29 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах за «Эвертан», з-за траўмы і добрай формы Філа Джагелкі і Джозефа Ёбы. У яго другі сезон назіраўся рост гульнявога часу ў сувязі з траўмай Ёбы, у той час як Джолеан Лескат перайшоў гуляць у цэнтр абароны. Дзякуючы гэтым абставінам Бейнс заняў левы фланг абароны каманды. У гэтым сезоне Лейтан двойчы прызначаўся іграком месяцу «Эвертану» запар.

Бейнс забіў свой першы за «Эвертан» у браму «Портсмута» 21 сакавіка 2009 года, на Фрэтан Парк. 30 жніўня 2009 года ён забіў на апошняй хвіліне з пенальці ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Уіган Атлетык». Праз месяц ён выйшаў на пляцоўку з капітанскай повяззю ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа. У сезоне 2010/11 Бейнс правёў кожную хвіліну за «Эвертан» у матчах Прэм’ер-лігі[6], а таксама забіў сем галоў ва ўсіх спаборніцтвах за клуб. Яго ўнёсак быў узнагароджаны прызам як лепшаму гульцу клуба паводле вынікаў сезона[7].

Завяршыў кар’еру ў ліпені 2020 года.

Міжнародная кар’ера

Дэбют футбаліста ў афіцыйным матчы за зборную адбыўся 4 чэрвеня 2011 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Швейцарыі. Бейнс быў адным з прэтэндэнтаў на ўдзел на чэмпіянаце свету 2010 года, аднак у выніковы склад не патрапіў.

Асабістае жыццё

Лейтан мае траіх дзяцей разам са сваёй жонкай Рэйчэл[8].

Зноскі

  1. Leighton Baines // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leighton Baines // FBref.com
  3. Leighton Baines // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Защитник «Уигана» Лейтон Бейнс перешел в «Эвертон». Sports.ru
  5. Baines rejects Sunderland switch. BBC Sport
  6. Number-crunching makes grim reading for Arsenal’s defence. The Guardian
  7. Baines’ Glorious Treble Архівавана 1 ліпеня 2012.. Everton FC
  8. England v Egypt — as it happened. The Guardian

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Уіган Атлетык
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мерсісайдзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эвертан