wd wp Пошук:

Лебяжаны

Лебяжа́ны[1] (трансліт.: Liebiažany, руск.: Лебежаны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Баранавіч, на аўтадарозе Баранавічы—Ліда, каля р. Мышанка.

Гісторыя

У 1884 годзе вёска і фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1890 года дзейнічала народнае вучылішча.

У 1909 годзе побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (6 двароў, 65 жыхароў).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 9 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Інфраструктура

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Навамышскі сельсавет
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных