У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кёніг.
Леа фон Кёніг (ням.: Leo von König; 28 лютага 1871, Браўншвайг — 9 красавіка 1944, Туцынг) — нямецкі мастак, прадстаўнік руху Берлінскі сецэсіён, барон.
Л. фон Кёніг нарадзіўся ў арыстакратычнай прускай сям’і. Яго бацька быў генералам кавалерыі, маці — народжанай баранэсай фон Крам. Вывучаў жывапіс і скульптуру спачатку ў Гамбургу, затым у Берлінскай мастацкай акадэміі і ў парыжскай акадэміі Жуліяна. Пазней жыў і працаваў у Саарбрукене і ў Каселі, пасля чаго вярнуўся ў Берлін. У 1896 годзе ўпершыню выстаўляе свае работы на Вялікай берлінскай мастацкай экспазіцыі. Нараўне з Максам Слефогтам, Максам Ліберманам і Ловісам Карынтам, Леа фон Кёніг з’яўляецца адным з найважнейшых прадстаўнікоў мастацкага напрамку Берлінскі сецэсіён. Жывапіс (у першую чаргу — імпрэсіянізм) майстар вывучаў у Акадэміях прыгожых мастацтваў Парыжа і Берліна. Займаўся таксама выкладчыцкай працай, кіраваў класам майстроў у школе пры берлінскім Музеі прыкладнога мастацтва. Быў майстрам партрэтнага жывапісу.
Пэндзлю мастака належаць партрэты Э. Барлаха, Э. Нольдэ, К. Кольвіц, Г. Гаўптмана, а таксама Ё. Гебельса (1935). Значную колькасць палотнаў Леа фон Кёніга можна ўбачыць у Мастацкіх музеях Браўншвейга і Дзюсельдорфа.