wd wp Пошук:

Эрнст Барлах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барлах. Эрнст Барлах (ням.: Ernst Barlach; 2 студзеня 1870, Ведэль, Гольштэйн — 24 кастрычніка 1938, Ростак) — выбітны нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік. Рэаліст і экспрэсіяніст.

Біяграфія і творчасць

Вучыўся ў Гамбургу, Дрэздэне, Парыжы. У ранніх скульптурах, кераміцы, графіцы быў блізкі да югендстылю. У 1909 годзе працаваў у Фларэнцыі. Звярнуўся да нямецкай готыкі, якая аказала вырашальнае ўздзеянне на стыль яго спелых работ. У 1910 годзе пасяліўся ў Гюстраве, дзе пражыў усё астатняе жыццё.

З патрыятычных пачуццяў падтрымаў сусветную вайну, у 1915—1916 гадах ваяваў у пяхоце, вярнуўся з фронту перакананым пацыфістам. Набыў шырокую вядомасць, быў прыняты ў члены Прускай акадэміі мастацтваў (1919), Мюнхенскай мастацкай акадэміі (1925), атрымаў прэмію Клейста (1924). Ілюстраваў «Фаўст» Гётэ (1923). Пасля прыходу нацыстаў да ўлады антываенны пафас работ Барлаха прыйшоў у сутыкненне з мілітарысцкім духам «новай Германіі». У 1937 годзе работы скульптара былі канфіскаваныя з музеяў, цэркваў і іншых грамадскіх месцаў і асуджаныя як «дэгенерацыйнае мастацтва». У 1938 годзе Барлах быў вымушаны выйсці з Прускай Акадэміі Мастацтваў. Апошнім часам ён цяжка хварэў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506617 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Барлах Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Барлах Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Ernst Barlach
  6. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Берлінскі сецэсіён
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ведэлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Драматургі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Ростаку