wd wp Пошук:

Леан Святаполк-Мірскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Святаполк-Мірскі. Леан Святаполк-Мірскі (польск.: Leon Światopełk-Mirski; 22 снежня 1871 — 17 верасня 1921) — каталіцкі дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх з Мінскай губерні. Скончыў Духоўную семінарыю ў Пецярбургу. Пасвечаны на святара ў 1896 годзе. Служыў у Віцебскай губерні[1].

Шматгадовы сібірскі місіянер. У 1897—1903 гадах вікарый у Табольску, у 1903—1913 гадах пробашч у Краснаярску, у 1913—1914 — у Іркуцку, у 1913—1914 гадах дэкан іркуцкі. З 1918 годзе знаходзіўся па-за архідыяцэзіяй[1][2].

Хатні прэлат Яго Святасці, прэлат-прэпазіт мінскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, пробашч і дэкан пінскі.

Магіла Леана Святаполк-Мірскага

Пахаваны на Старых каталіцкіх могілках у Пінску, побач з ксяндзом-прэлатам Вітольдам Данілевічам-Чачотам.

Зноскі

  1. 1 2 SERGIUSZ LEOŃCZYK — ABAKAN (ROSJA). BUDOWA KOŚCIOŁÓW KATOLICKICH DLA OSIEDLEŃCÓW POLSKICH W KRESŁAWCE I KANOKU W GUBERNI JENISEJSKIEJ NA POCZĄTKU XX WIEKU
  2. Магчыма, дадзеныя пасады адносяцца да Яўгена (Леана) Святаполк-Мірскага

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каталіцкія святары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Род Святаполк-Мірскіх