wd wp Пошук:

Леанід Фёдаравіч Яўменаў

Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (22 ліпеня 1932, Чэрыкаў, Магілеўская вобласць — 6 лістапада 2019[2]) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Творчасць, навуковая дзейнасць

Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. nashaniva.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы