wd wp Пошук:

Леанід Трафімавіч Калодзежны

Леані́д Трафі́мавіч Кало́дзежны (27.02.1935, в. Солаўе, цяпер Андрэеўшчынскі сельсавет,Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 26.12.2003, Орша, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў сялянскай сям’і вёсцы Солаўе. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы з 1951 па 1953 год. Служыў у арміі з 1954 па 1957 год. Супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў» у 1958—1960 гадах. З 1961 года — мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1977 года ў Саюзе пісьменнікаў СССР. Памёр 26 снежня 2003 года.

Творчасць

Аповесці і апавяданні яго вытрыманы ў традыцыйнай для беларускай літаратуры рэалістычнай манеры. Тэматычна творы Леаніда Калодзежнага звязаны переважна з жыццём вёскі. Першае апавяданне пабачыла сьвет у літаратурна-мастацкім альманаху «Дзвіна» за 1958 год. Мноства апавяданняў, навелы і аповесці: «Буян» (1992 г.), «Вечнасць дымоў» (1996 г.), «Пад халодным небам» (1998 г.) — надрукаваны у перыядычных выданнях «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць» і інш. Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975 г.) і «Бярозы ў жыце» (1981 г.).

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне