wd wp Пошук:

Леанід Сямёнавіч Лапцеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапцеў.

Леанід Сямёнавіч Лапцеў (1914-1943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1914 года ў вёсцы Лобва (цяпер — пасёлак у Новалялінскім гарадскім акрузе Свярдлоўскай вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў грузчыкам у леспрамгасе Алапаеўскага раёна.

У ліпені 1941 года прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года малодшы сяржант Леанід Лапцеў камандаваў аддзяленнем сувязі 1-га артылерыйскага дывізіёна 362-га артылерыйскага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

15 кастрычніка 1943 года Лапцеў разам з трыма сувязістамі пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і праклаў кабель сувязі. За час баёў Лапцеў тры разы перапраўляўся праз Дняпро, ліквідуючы пашкоджанні. 28 кастрычніка 1943 года ў баі ён быў смяротна паранены. Першапачаткова быў пахаваны ў ваколіцах вёскі Барэц Лоеўскага раёна, пазней перапахаваны ў парку вёскі Пярэдзелка таго ж раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшы сяржант Леанід Лапцеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і Чырвонай Зоркі, медалём[1].

У гонар Лапцева названы вуліцы ў Лобве і пасёлку Мураткава Алапаеўскага раёна Свярдлоўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Леанід Сямёнавіч Лапцеў на сайце «Героі краіны»

Литература

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхатурскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе