wd wp Пошук:

Леанід Львовіч Смілавіцкі

Леанід Львовіч Смілавіцкі (15 жніўня 1955, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі і ізраільскі гісторык, спецыяліст па гісторыі яўрэяў у Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Рэчыцы, скончыў 49-ю сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў Мінску (1962—1972), гісторыка-замежны факультэт Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях выкладчыка гісторыі, грамадазнаўства і анлійскай мовы.

Пасля службы ў Савецкай арміі (1977—1979 гг.) — cупрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1980 годзе перайшоў на працу ў Мінскі інстытут культуры лабарантам кафедры гісторыі. Скончыў аспірантуру пры кафедры гісторыі БДУ і ў 1984 годзе, ва ўзросце 29 гадоў, абараніў дысертацыю на тэму «Дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі па аднаўленні і развіцці сярэдняй спецыяльнай школы (1944—1955 гг.)» (спецыяльнасць 07.00.01 — гісторыя КПСС).

З 1984 па 1992 гады — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, СССР і замежных краін Мінскага інстытута культуры.

У 1992 годзе Леанід разам з сям’ёй рэпатрыяваўся ў Ізраіль, жыў у Петах-Тыкве, у 1993 годзе пераехаў у Іерусалім, дзе паступіў на працу ў архіў Нацыянальнага інстытута памяці ахвяр нацызму і герояў Супраціву Яд ва-Шэм. Адначасова прымаў удзел у рабоце фонду Стывена Спілберга па зборы відэасведчанняў людзей, якія перажылі катастрофу еўрапейскага яўрэйства. Леанід узяў звыш ста інтэрв’ю ў былых вязняў гета, канцлагераў і партызан.

З 1995 года — навуковы супрацоўнік (з 2000 года — старшы навуковы супрацоўнік) Цэнтр дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта — Diaspora Research Center of the Tel Aviv University).

Навуковая работа

Першая кніга «Яўрэі Беларусі: з нашай агульнай гісторыі, 1905—1953 гады» была невялікім тыражом апублікаваная ў 1999 годзе ў Мінску; Л. Смілавіцкі выступіў і ў якасці яе рэдактара. Паводле некаторых звестак, рукапіс кнігі быў зменены выдавецтвам без узгаднення з аўтарам: былі выдалены раздзелы пра справу ўрачоў, антысемітызм у партызанскіх атрадах падчас вайны і многае іншае. Самі прадстаўнікі выдавецтва адмаўляюць тое, што цэнзуравалі кнігу Л. Смілавіцкага[1].

У 2000 годзе на рускай мове ў Іерусаліме была выдадзена кніга «Катастрофа яўрэяў Беларусі, 1941—1944 гг.». Гэтая манаграфія стала важнай старонкай у яго працы. У 2005 годзе яна была перакладзена на англійскую мову. У 2008 годзе выйшла новая кніга «Яўрэі ў Тураве. Гісторыя мястэчка Мазырскага Палесся».

Супрацоўнічае з Інстытутам яўрэйскай палітыкі ў Лондане, Інстытутам вывучэння Халакоста ў Вашынгтоне, рэдакцыяй Кароткай яўрэйскай энцыклапедыі ў Іерусаліме і іншымі навуковымі ўстановамі. Яго працы друкуюцца на англійскай, нямецкай, польскай, на іўрыце, рускай, беларускай і інш. мовах.

Кнігі

Прызнанне

Сям’я

Бацька Леаніда Леў Смілавіцкі родам з Рэчыцы ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дэмабілізаваўся ў 1947 годзе, скончыў Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе і ажаніўся са сваёй зямлячкай Галінай Чэчык. Працаваў у ЦК ЛКСМБ, памочнікам міністра культуры БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю, дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута і інстытута культуры.

Маці Леаніда Галіна Ізрайлеўна Чэчык (1929 г. нар.) пасля вайны паступіла ў Ленінградскі медінстытут і скончыла яго ў 1954 годзе. Працавала ў Мінску санітарным урачом, апошнія 20 гадоў — загадчыцай эпідаадзелам СЭС Першамайскага раёна Мінска.

Зноскі

  1. http://belisrael.info/?p=13855
  2. http://aviv.by/people/leonid-smilovickiy-vospominaniya-ot/
  3. https://belsat.eu/promotion/belarusy-i-gabrei-shto-nasamrech-adbylosya/
  4. https://www.svaboda.org/a/29611153.html
  5. https://www3.tau.ac.il/ggcenter/index.php/en/about-the-center/staff/215-dr-leonid-smilovitsky-2 Архівавана 28 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Даследчыкі Халакоста
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гісторыкі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Дактары філасофіі па гісторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Журналісты Ізраіля
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»