wd wp Пошук:

Лаік Рэмі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лаі́к Рэмі́ (фр.: Loïc Rémy; нар. 2 студзеня 1987, Рыё-ла-Пап, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Адана Дэмірспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Клубная кар’ера

Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён». Там яго знайшлі скаўты клуба «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасля некалькіх гадоў у акадэміі клуба 11 кастрычніка 2006 года Рэмі падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сент-Эцьена», замяніўшы на 73 хвіліне Сільвена Вільтора. У 2008 годзе, не маючы дастатковай гульнявой практыкі, Лаік на правах арэнды перайшоў у склад клуба «Ланс».

5 чэрвеня 2008 года Рэмі перайшоў у склад «Ніцы». Сума трансферу склала 8 млн еўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клуба[4]. Ігрок дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўра», у якім яго каманда трывала паражэнне з лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клуба, «Ліёна». Надалей Лаік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсель». Сума трансферу не была выкрытая, аднак, паводле некаторых звестак, яна ацэньваецца ў 15 млн еўра[5].

13 студзеня 2013 года Рэмі афіцыйна далучыўся да складу англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сезона клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня ігрок на правах арэнды перайшоў у клуб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе ігрок вярнуўся ў «Куінз Парк Рэйнджэрс», які зноў патрапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лонданскім клубе Лаік стаў звычайна выхадзіць на замену Дыегу Коста ў канцы матча.

30 жніўня 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Крыстал Пэлас»[6]. 1 верасня 2017 года, пакінуўшы «Чэлсі», падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскім «Лас-Пальмасам»[7]. У студзені 2018 года з-за канфлікту з галоўным трэнерам адправіўся ў арэнду ў «Хетафэ»[8]. У ліпені 2018 года стаў іграком «Ліля»[9].

У жніўні 2020 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», а ў лютым 2022 года далучыўся да клуба «Адана Дэмірспор».

Міжнародная кар’ера

24 сакавіка 2008 года з-за траўмы Цьеры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Англіі і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 года Лаік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Еўропы 2012.

Дасягненні

«Ліён»:

«Марсель»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Loïc Rémy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LOIC REMY // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Loïc Rémy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Nice: Arrivée de Rémy Архівавана 29 мая 2009.. Football365
  5. Marseille set to seal £12.4m deal for Nice striker Loïc Rémy. The Guardian.
  6. «Кристал Пэлас» арендовал у «Челси» Реми. by.tribuna.com.
  7. Реми подписал двухлетний контракт с «Лас-Пальмас». by.tribuna.com.
  8. Реми перешел в «Хетафе». by.tribuna.com.
  9. Лоик Реми перешел в «Лилль». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Ігракі ФК Хетафэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Рона
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Лас-Пальмас
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ланс
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніца
Катэгорыя·Ігракі ФК Рызеспор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Адана Дэмірспор