wd wp Пошук:

Лаза прырэчная

Аднагадовы парастак лазы прырэчнай
Куст лазы прырэчнай

Лаза прырэчная, Лаза паўзрэчная[3], Лаза руская[4], Лаза[5] (Salix viminalis) — шматгадовая расліна сямейства Вярбовых.

Батанічнае апісанне

Высокі куст (да 5 м вышынёй) з прамымі галінамі. Маладыя парасткі шэравата-апушаныя, часам голыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, вострае, з загорнутымі ўніз краямі, цэльнакрайняе, знізу шаўкавіста-апушанае. Каташкі тоўстыя, пухнатыя, амаль сядзячыя.

Расце па берагах рэк, азёр, пераважна на Палессі. Святлалюбная расліна. Цвіце ў сакавіку — красавіку.

Таксанамія

Від Лаза прырэчная уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Лаза прырэчная
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Энергетычная сыравіна

Ва ўмераных кліматычных зонах сарты лазы прырэчнай дзякуючы іх хуткаму росту і лёгкасці вырошчвання разглядаюцца як каштоўны паліўны матэрыял у здробненым выглядзе. Паліўна-энергетычную сыравіну — паліўныя брыкеты, гранулы, дранку, прэсаванае цвёрдае паліва для тлеючых цвёрдапаліўных катлоў[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Salix rossica Nass.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Енергетична верба (Salix Viminalis) Архівавана 15 червень 2015. — Alterenergy.info

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вярба