Лазар Якаўлевіч Сітэрма́н[1] (1894, Мазыр — 1941, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).
Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1916). З 1916 года ваенны ўрач, з 1921 года — галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі Мінска, у 1923—1930 гадах асістэнт тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Загінуў у Мінскім гета.
Навуковыя працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.